 NAKA запрашае на «Паспяховы фэст» ПАСПЯХОВЫ ФЭСТ — моладзевае свята беларускай культуры і мовы. 26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы. Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» з 16:00 да 22:00. Уваход ВОЛЬНЫ! Падтрымаць Свята можа кожны. Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на Свята. У праграме: праект "Беларускамоўныя", паэтычная частка, міні-лекцыі 10 фактаў пра поспех, інтэрактыў і прызы ад партнёраў Свята. Госці праекта “Беларускамоўныя”: — Сяргей Будкін — заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live — Франак Вячорка — віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода — Віталь Гуркоў — спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі. Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягне Čas Łajna, K3tyvana, NAKA. На другім паверсе адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас усяго Свята будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў. Запрашаем да ўдзелу ў Свяце кожнага! Прыходзьце з дзеткамі ды сябрамі! Падрабязная праграма «Паспяховы фэст» — кафэ «Грай» — г.Мінск, вул. Iнтэрнацыянальная, 33 Запрашаем! |