 Настасся Шпакоўская — вакалiстка рок-гурта NAKA Як учора паведамляла «Народная воля» на гала-канцэрт рок-фестывалю «Окна открой» адправіцца мінскі гурт NAKA. Сёння мы крыху падрабязней раскажам пра гэты гурт. NAKA — даволі малады сталічны калектыў, але яго ўдзельнікі ўжо дасягнулі пэўных вышынь у творчасці. Кампазіцыі гурта можна знайсці ў расійскiх зборніках серыі «Наши». Напрыклад, у 15-м падобным зборніку кампазіцыя мінскага гурта, якая называецца «Дорога», прысуседзілася да кампазіцый вядомых у свеце рок-музыкі выканаўцаў — Канстанціна Нікольскага і Гарыка Сукачова, а ў 16-м дыску з серыі «Наши» змешчана песня «Кома». Безумоўна, тое, што расійскія гуказапісваючыя кампаніі звярнулі ўвагу на мінскі калектыў, сведчыць аб тым, што ўдзельнікі калектыву рухаюцца ў правільным накірунку. Гурт NAKA нарадзіўся ў ліпені мінулага года. Вакалістка Настасся Шпакоўская, клавішнік і акардыяніст Антон Бароўскі і гітарыст Андрэй Папкоў распачалі працу над альбомам «Тебе». 3 цягам часу ў склад гурта ўвайшлі яшчэ некалькі музыкаў. У снежні мінулага года гурт быў названы «Адкрыццём года». Музыканты атрымалі адпаведны дыплом. У маі бягучага года кампазіцыі NAKA ўзялі ў ратацыю некалькі беларускіх FM-станцый. Іх песні можна пачуць на хвалях «Альфа Радыё», «Радыё Рокс», «Мір», «Аўтарадыё» і іншых. Таксама ўдзельнікі гурта могуць пахваліцца тым, што выступалі разам з папулярным гуртом «Ночные снайперы». Адбылося гэта напрыканцы мінулага месяца ў канцэртнай зале «Мінск». Зараз здымаецца першы кліп гурта. Над ім працуе рэжысёр Аляксандр Канановіч, выпускнік курса Міхаіла Пташука. Для кліпа выкарыстоўваюцца запісы гурта NAKA ў клубе «Акварыум» і «Музыкальном кафэ 8-й корпус» (былы клуб «Рэзервацыя»). Між іншым салістка гурта NAKA Настасся Шпакоўская да ўсяго яшчэ і актрыса Рускага драматычнага тэатра імя Горкага: — Музыка ніколі не была маім хобі. Хобі — гэта калі ў вольны час зусім ужо няма чым займацца, але замест таго, каб выпіваць з сябрамі, мы збіраемся паіграць, — гаворьшь Настасся. — Для мяне і, спадзяюся, для музыкантаў — гэта істотная частка жыцця. У мяне ёсць тэатр і ёсць свая музыка. Гэта раўназначныя паняцці. Мне музыка дапамагае ў тэатры, думаю, што калі пачала займацца музыкай сур'ёзна, то стала больш эмацыянальнай, а значыць, больш цікавай. I, канешне, «вірусы» тэатральнасцi адлюстроўваюцца i ў музыцы. Але, з іншага боку, і ў тэатры, і ў музыцы я змагар за чэснасць — вельмі не люблю найгранасці і ўсялякай бугафорыі. Вiталь Гарбузаў. Фота Сяргея Чарвякова. «Народная воля», 29 июля 2005 г.  Оригинал статьи «Без бутафорыi» в газете «Народная воля»
|