«Малiтва» [9,7mb]
«Про любовь» [8,9mb]
«Дышим вместе» [8,4mb]

ещё MP3»

Песни Naka Piano - Игра в правду
Концерты
Контакты  
Имя: Пароль:   регистрация


Анастасия Шпаковская
вокал, фортепиано

Ирина Клименко
клавиши, аккордеон
 
Юрий Шевчук
Для меня русский рок прежде всего революция духа, мощная идея, которую сегодня многие пытаются зарыть в могилу.

12 мая 2005 г. | Актрыса, якая спявае

Настасся Шпакоўская ў момант выступлення

Пасля размовы з гэтай абаяльнай, таленавітай і разумнай дзяўчынай я зразумела, што цалкам шчаслівыя людзі ўсё ж існуюць. Заблытаную формулу "Як стаць зоркай?" адкрыла для сябе вядучая актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Настасся Шпакоўская, якая сваімі намаганнямі здолела стварыць музычны гурт "Naka". У ліпені мінулага года музыканты новага беларускага гурта пачалі работу над альбомам "Цябе". Вельмі хутка адбыліся першыя выступленні ў сталічных клубах "Графіці", "Акварыум", "Бітлз-кафэ", былі зроблены дэмазапісы, пачата работа над ратацыямі на радыёстанцыях Мінска, Масквы. Акрамя гэтага, гурт падпісаў кантракт з маскоўскай рэкард-кампаніяй "Прам'юзік" аб выданні песень у складзе збораў серыі "Нашы", атрымаў дыплом "Адкрыццё-2004", а песня Н.Шпакоўскай "Кома" ўвайшла ў музычны зборнік "16 нашых". Прыемна, калі на небасхіле сучаснай беларускай рок-музыкі (а напрамак гурта — адназначна рок-музыка) знаходзяць месца выпускнікі музычнага ліцэя Беларускай акадэміі музыкі, адным словам — прафесійныя музыканты.

— Пра стварэнне свайго гурта падсвядома я думала заўсёды, — расказвае Настасся Шпакоўская. — Я чалавек музычны з дзяцінства: вучылася ў музычным ліцэі пры Беларускай акадэміі музыкі (валодаю бубнам, фартэпіяна і цымбаламі). 3 адзінаццаці гадоў пачала пісаць вершы, хаця разумела, што паэтам быць не змагу. Але калі з'явілася вялікая колькасць падрыхтаваных і цікавых песень, сфарміравалася патрэба рэалізавацца: пачаўся складаны перыяд стварэння гурта, пошуку людзей. Я звярталася амаль да ўсіх, хто валодае хоць якімі-небудзь музычнымі інструментамі. Але, дзякуй Богу, усё атрымалася, і зараз вакол мяне знаходзяцца прафесійныя музыканты. Магу сказаць, што пасля доўгага адбору, на сённяшні момант гэта людзі, якія мяне цалкам разумеюць, людзі, якім давяраю я і якія давяраюць мне. (Дарэчы, музыканты Антон Бароўскі, Дзмітрый Рыбакоў, Сяргей Пузевіч, Аляксандр Лаптух і Мікалай Сіўкоў не адчуваюць, што імі кіруе нейкая дзяўчына з бізуном. Адносіны з Настассяй, патрабавальным і недзе жорсткім у рабоце чалавекам, пабудаваны на даверлівых узаемаадносінах. — К.П.)

Мой гурт для мяне — гэта паветра. Самае неабходнае паветра. Тэксты маіх песень — гэта тое, як я думаю, тое, як я дыхаю. У мяне нават нейкія побытавыя рэчы набываюць своеасаблівую музычна-пластычную форму. Гэта, напэўна, ужо спосаб мыслення... А мая лірычная гераіня — гэта я ў сваім уяўленні аб сабе...

— Настасся, а як удаецца сумяшчаць прафесіі актрысы і музыканта, якія патрабуюць ад вас каласальнай энергіі, аддачы?

— З энергіяй у мяне праблем няма! (Смяецца.) Ёсць праблемы з часам. Іншы раз, праўда, узнікае адчуванне мітусні, нейкай дробязі ў галаве. Я проста чакаю, калі ўсё ўсталюецца, стане на такія моцныя ногі. А пакуль я знаходжуся ў экстрэмальных абставінах, сумяшчаючы гэтыя прафесіі. Але мне гэта вельмі падабаецца! Увогуле, музыка і тэатр — гэта два віды мастацтва, якія могуць вельмі ўздзейнічаць на людзей. Глядач прыходзіць у тэатр i чакае, што з ім штосыді здарыцца. Можа, і падсвядома, але ён прагне моцных уражанняў, радасці, суму. І быць інструментам удзеяння на чалавечыя сэрцы і ў тым і ў другім выпадку — гэта бясконцае задавальненне. Праўда, калі я працую ў тэатры, то знаходжуся ў зададзеных рамках і не маю такой яўнай свабоды. А вось у музыцы, я — гэта я, ад першай ноты да апошняга слова. У любым выпадку, тэатр і музыка — гэта паняцці, якія ствараюць мяне.

— Што ў бліжэйшых планах гурта?

— Найперш, паўдзельнічаць у розных музычных фестывалях у Беларусі і за яе межамі, запісаць альбом "Цябе" з 13 песень, зняць кліп на адну з гэтых песень з беларускім рэжысёрам Аляксандрам Канановічам, выпускніком Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў апошняга курса Пташука і вельмі добрым аператарам Аляксеем Арсенцьевым, выпускніком Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. А яшчэ ў бліжэйшы час плануюцца нашы канцэрты...
    
LiveJournal
  
В Контакте
  
  

Комментарии



Ваш комментарий, Гость:
комментарии гостей публикуются только после проверки

 

 
Пресса
Ссылки
Нашли ошибку? Есть вопросы, предложения по работе сайта?
Официальный сайт. Белорусский рок от группы Naka
Все авторские права защищены © 2009-2010

Дизайн: Роман Силич
Новости рок-музыки: Naka и др.